08.03.2010 spacer Автор: Сяргей ЧЫГРЫН spacerКомментарии

На Кубе загінуў слонімскі парашутыст Аляксандр Мазырка

Напечатать spacer spacer RSSspacerОбсудить на форуме

Image 3274

У пачатку сакавіка па Слоніме папаўзлі чуткі, што на Кубе забілі слонімскага спартсмена Аляксандра Мазырку, які жыў у мікрараёне Энка.

Карэспандэнт “ГС” здолеў знайсці нумар хатняга тэлефона гэтага спартсмена, але на тэлефонны званок так ніхто і не адказаў. Тады карэспандэнт выйшаў на людзей, якія займаюцца парашутным спортам. Бо Аляксандр Мазырка займаўся менавіта гэтым відам спорту, любіў аўтастопам падарожнічаць па свеце.

Як стала вядома, Аляксандр вырашыў аўтастопам праехаць і паглядзець Кубу. 4 студзеня на самалёце ён вылецеў у тую далёкую краіну.Там планаваў на веласіпедзе праехаць увесь востраў. Нават думаў адтуль махануць на Гаіці, каб дапамагаць пацярпелым ад землятрусу.

“Апошнюю эсэмэску ад Сашы я атрымаў 20 студзеня, — прыгадвае яго сябра Алесь Голуб. — Ён пісаў, што абгарэў на сонцы, але даволі крута адпачывае на Карыбскім моры і пра ўсё раскажа, калі вернецца на Беларусь”.

29 студзеня паведамілі, што Аляксандр Мазырка загінуў. У пасольстве Рэспублікі Беларусь на Кубе сябрам і родным сказалі, што слонімскі юнак падарожнічаў з нейкім кубінцам, які і падазраецца ў забойстве беларуса, якога забілі 21-22 студзеня ноччу, калі той спаў. Невядомы вырадак стукнуў Аляксандра каменем па галаве. І магчыма, з-за рэчаў, якія Аляксандр Мазырка меў з сабой: мабільны тэлефон, фотаапарат і адзенне. Ёсць сэнс нагадаць, што на Кубе толькі нядаўна з’явілася мабільная сувязь, але тэлефоны і сувязь там вельмі дарагія.

Аляксандру Мазырку быў 31 год. Ён нарадзіўся ў Зэльве, скончыў у Зэльве школу.

“Мы з дзяцінства з ім марылі пра тое, як будзем служыць у якім-небудзь спецназе, скакаць з парашутам, — прыгадвае Алесь Голуб. — У студзені 1997 года мяне прызвалі ў войска, а Саша ўжо вучыўся ў Беларускай політэхнічнай акадэміі. Хутка я ад яго атрымаў ліст, дзе Саша апісваў, як ён першы раз прыгнуў з парашутам у мінскім аэраклубе. Я вырашыў, што таксама хутка скокну з парашутам. Летам я прыехаў паступаць у ваенную акадэмію і быў здзіўлены, калі ля прыёмнай камісіі ўбачыў Сашу Мазырку. Я памятаю, як ён марыў стаць ваенным лётчыкам і лятаць на самалётах, але тады ён быў студэнтам політэхнічнай акадэміі, ды і вучыўся ён на спецыяліста па рамонце і эксплуатацыі лятальных апаратаў. Але Саша не паступіў у ваенную акадэмію — не прайшоў медкамісію на ваеннага лётчыка. Бяда ў тым, што да таго моманту ён ужо быў спартсменам-парашутыстам і яму для працягу сваёй спартыўнай кар’еры патрэбна была тая самая камісія, а прайсці яе ён ужо не змог бы”.

Але Аляксандр Мазырка не спыняўся і не адчайваўся. Са здароўем у яго ўсё было добра. Праўда, трохі падводзіў зрок. Калі быў студэнтам, ён не толькі вучыўся, але займаўся парашутным спортам, працаваў вадзіцелем-перагоншчыкам у аўтапарку, вартаўніком на будоўлі, захапляўся таксама кікбоксінгам і плаваннем.

 “Мала хто сёння з людзей можа такім пахваліцца — ён не хваліўся, ён хацеў паспець усё зрабіць”, — успамінае Алесь Голуб.

Пасля заканчэння акадэміі Аляксандра Мазырку прызвалі ў армію ў спартроту, каб ён і ў арміі займаўся сваім любімым парашутным спортам. Аляксандр у апошнія гады жыў у Слоніме, але лёс яго кідаў па ўсім свеце. Ён быў рамантыкам і аптымістам…

Аляксандра Мазырку пахавалі 26 лютага на зэльвенскіх могілках. Вельмі доўга яго прах дастаўлялі з Кубы ў Мінск. Прах прывёз пасол Рэспублікі Беларусь на Кубе. А кубінскі пасол у Беларусі атрымаў дакладны загад разабрацца і правесці расследаванне гэтага злачынства. Магчыма, хутка і разбяруцца. Але хто верне бацькам такога сына, а таварышам — сябра?..

 

Комментарии
Послать комментарий spacer Читать комментарии








Печатный номер

Image 4590

Курсы валют

EUR - 3876.13 BYR

USD - 2975 BYR

RUB - 98.45 BYR

Цены на топливо

АИ-80 — 2250 руб.

АИ-92 — 2780 руб.

АИ-95 — 3240 руб.

ДТ — 2580 руб.

Газ — 1500 руб.

Опрос

В какой валюте Вы храните свои сбережения?

Проголосовало: 428

Нечего хранить, нет сбережений (55)%

Доллары (20)%

Белорусcкие рубли (12)%

Евро (10)%

Архив опросов


Реклама

Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 50000 у.е., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр). spacer