На дарозе
У марозны дзень 22 снежня супрацоўнікі Міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС капітаны міліцыі Уладзімір Лаўроў і Дзмітрый Трус дапамаглі жыхарцы Зэльвенскага раёна дабрацца дамоў, канстатуе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У гэты дзень каля 11.30 гадзін за 3 – 4 км ад Зэльве інспектары ўбачылі на абочыне дарогі побач з «Аўдзі» жанчыну, якая “галасавала”.
Узялі на буксір
Як высветлілася, у бяду трапіла 50-гадовая жыхарка вёскі Бародзічы Зэльвенскага раёна Вольга Ляскевіч, у машыне якой зламалася электроніка, і машына не заводзілася.
Буксіруюць
На службовай машыне інспектары адбуксіравалі “Аўдзі” Вольгі Сцяпанаўны ў Бародзічы на СТА.
Пазней праз слонімскую раённую газету жанчына шчыра падзякала інспектараў ДАІ за тое, што дапамаглі і не далі ёй замерзнуць на марозе, бо ніхто больш не спыніўся, каб дапамагчы, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ