Правяраюць ёлку
Напярэдадні навагодніх ранішнікаў слонімскія выратавальнікі наведалі ўстановы адукацыі горада і раёна ды праверылі іх на адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі ў час правядзення масавых мерапрыемстваў, паведамляе МНС.
Супрацоўнікі МНС агледзелі месцы ўстановак ёлак, праверылі наяўнасць сродкаў пажаратушэння і іх прыдатнасць для выкарыстання, пераканаліся ў наяўнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі, шляхоў эвакуацыі і эвакуацыйных выхадаў.
Эвакуацыйны выхад
Выратавальнікі нагадалі кіраўнікам школ і дзіцячых садкоў правілы бяспекі пры арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў і папярэдзілі пра недапушчальнасць выкарыстання піратэхнічных вырабаў і бенгальскіх агнёў падчас навагодніх ранішнікаў.
Фота МНС