Ілюстрацыйнае фота
Днём 1 студзеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Дайнова-1 Лідскага раёна, паведамляе МНС.
Агнём знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць у лазні.
Вечарам 1 студзеня паступіла паведамленне пра пажар прыватнай лазні ў вёсцы Вайнідзяняты Смаргонскага раёна. Там агнём пашкоджаны дах, унутраная аздоба сцен і столі.
У вёсцы Гудагай Астравецкага раёна вечарам 1 студзеня гарэла жылая хата.
Агнём пашкоджана сцяна, канапа, пасцельныя прыналежнасці, закопчана маёмасць у хаце.
Прычыны пажараў высвятляюцца.