
Пасля сутыкнення
Першая сур’ёзная аварыя здарылася 1 студзеня ў Шчучынскім раёне на аўтадарозе М-6, паведамляе абласная ДАІ.

На месцы ДТЗ
Каля 14 гадзін 25-гадовы кіроўца “Таёты” рухаўся ў бок Гродна і каля вёскі Вароны сутыкнуўся з металічнай агароджай.
У выніку аварыі кіроўца атрымаў сур’ёзную траўму галавы, удар у грудную клетку і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ