Трактар пасля ўдару
ДТЗ здарылася ў 07.08 раніцы 5 студзеня, паведамляе ДАІ.
Фура пасля сутыкнення
Трактар “Амкадор” рухаўся па 246 кіламетры аўтадарогі М – 6 у накірунку Мінска па крайняй правай паласе, а 58-гадовы кіроўца фуры ехаў ззаду і ў нейкі момант дапусціў сутыкненне з трактарам. Ад удару “Амкадор” перакуліўся на правы бок.
На месцы ДТЗ
У выніку гэтага ДТЗ 40-гадовы кіроўца “Амкадора” шпіталізаваны з сур’ёзнымі траўмамі галавы.
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група, якая павінна ўстанавіць усе акалічнасці здарэння, гаворыцца ў паведамленні.
Фота ДАІ