Пажар у Гродне
Каля васьмі гадзін раніцы 5 студзеня гарэў пакінуты будынак на Скідзельскай шашы ў Гродне, які падлягае зносу, паведамляе МНС.
У выніку пажару загінуў невядомы мужчына, які самавольна пранік у будынак. Яго асоба ўстанаўліваецца. Агнём пашкоджаны дах, сцены і знішчана маёмасць у будынку.
Пажар у Шчучынскім раёне
Вечарам 5 студзеня гарэў жылы дом у вёсцы Старынкі Шчучынскага раёна. Падчас пажару загінуў гаспадар дома. Агонь таксама знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць у доме і пашкодзіў сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС