Пасцель пацярпелага
Вечарам 6 студзеня выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у жылым доме ў завулку Выдайко ў Лідзе, канстатуе МНС.
У пакоі
На месцы работнікі цэнтра аператыўнага кіравання Лідскага райаддзела МНС высветлілі, што ўзгаранне адбылося ў адной з кватэр пяцікватэрнага дома.
Старшы памочнік начальніка цэнтра аператыўнага кіравання Андрэй Майсюк разам з кіроўцам-выратавальнікам Віталем Спявацкім у задымленым пакоі кватэры знайшлі мужчыну, які спаў на ложку, дзе гарэлі пасцельныя прыналежнасці.
Ложак
Мужчыну вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Пажар патушылі вёдрамі з вадой.
Выратаваны гаспадар ватэры 1970 года нараджэння жыў адзін. Верагоднай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні. Пацярпелага шпіталізавалі для нагляду, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота і відэа МНС