На месцы ДТЗ
Гатае ДТЗ здарылася 10 студзеня ў 7.51 раніцы, паведамляе абласная ДАІ.
59-гадовы кіроўца «Фольксвагена» паварочваў направа ў кірунку Скідэльскай шашы, калі 40-гадовы мужчына пераходзіў дарогу і апынуўся пад коламі легкавіка. Абодва ўдзельнікі рухаліся на дазвольны сігнал светлафора.
У пратаколе кіроўца патлумачыў, што заўважыў пешахода ў апошні момант, пачаў тэрмінова тармазіць, але пазбегнуць наезду не атрымалася.
Пацярпелага завезлі ў шпіталь і пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дамоў.
Фота ДАІ