"Рэно" на даху
Гэтая аварыя здарылася ў 20.30 гадзін 8 студзеня на 266-ым кіламетры аўтадарогі “Мінск – Гродна”, канстатуе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У кювеце
57-гадовая жанчына на “Рэно” рухалася з боку Скідзеля. У нейкі момант кіроўца пачала перастройвацца ў левую паласу, але не справілася з кіраваннем, з’ехала ў правы па ходу руху кювет і перакулілася.
Пасля аварыі
Пасля ДТЗ жанчына была шпіталізавана. Пасажыр, які знаходзіўся ў салоне, сур’ёзных траўмаў не атрымаў. Абодва былі прышпілены пасамі бяспекі, і гэта дапамагло пазбегнуць цяжкіх наступстваў, адзначае рэсурс ДАІ.
Паводле кіроўца маршруткі, які ехаў ззаду, “Рэно” для апярэджання пачала марудна перастройвацца ў левую паласу, але кіроўца заўважыла, што на гэтай паласе ўжо знаходзіцца джып і, магчыма, спалохалася ды спехам паспрабавала вярнуцца на сваю паласу, але згубіла кіраванне і пайшла ў занос.
Фота ДАІ