Пажар у Гродне на вуліцы Захарава
Вечарам 11 студзеня гарэла кватэра на вуліцы Захарава ў Гродне, паведамляе МНС.
Пасля пажару ў кватэры
У выніку пажару пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, пасцельныя прыналежнасці, закопчаны столь і сцены ў кватэры.
Работнікі МНС выратавалі з агню жанчыну 1975 года нараджэння, сужыцельку гаспадара кватэры. Пацярпелая шпіталізавана.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій узгарання — неасцярожнасць пры курэнні.
Эвакуацыя суседзяў не спатрэбілася, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота і відэа МНС