Пажар у вёсцы Вензавец Дзятлаўскага раёна
Раніцай 12 студзеня ў Гродне на вуліцы Дзяржынскага гарэла кватэра ў двухкватэрным аднапавярховым жылым доме. Загінуў гаспадар. Пашкоджана маёмасць, закопчаны сцены і столь у жылым пакоі.
Пасля пажару ў хаце ў Вензаўцы на Дзятлаўшчыне
Той жа раніцай у вёсцы Вензавец Дзятлаўскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджана маёмасць на кухні, закопчаны сцены і столь у доме. Загінула яго гаспадыня.
Ноччу 13 студзеня жылы дом гарэў у аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. Там таксама ў агні загінула гаспадыня. Знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджана маёмасць і сцены ў хаце.
Вечарам 12 студзеня выратавальнікі атрымалі паведамленні пра пажар жылога дома ў вёсцы Навасёлкі Гродзенскага раёна і прыватнай гаспадарчай пабудовы ў горадзе Масты. У выніку гэтых пажараў пашкоджаны будынкі, людзі не пацярпелі.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС