На Лабазоўскім возеры
17 лютага супрацоўнікі Слонімскага райаддзела МНС разам з прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах правялі рэйд па вадаёмах раёна, каб праверыць, як аматары зімняй рыбалкі выконваюць правілы бяспекі, паведамляе рэсурс выратавальнікаў.
Удзельнікі рэйду праверылі наяўнасць у рыбакоў сродкаў самавыратавання і распавялі ім, як бяпечна лавіць рыбу зімой.
Выратавальнікі раздавалі рыбакам інфармацыйныя буклеты і брашуры. Інспектары размяшчалі прафілактычныя памяткі на інфармацыйных стэндах каля вадаёмаў.
Выратавальнікі папярэджваюць, што праз 15 мінут знаходжання чалавека ў халоднай вадзе можа наступіць смерць, і нагадваюць, што адносна небяспечным на вадаёме лічыцца лёд, таўсцешы за 7 см.
Фота МНС