Пасля ДТЗ
Днём 17 студзеня здарылася аварыя на аўтадарозе Р-52 Гоза – Астравец – Ашмяны, паведамляе ДАІ.
26-гадовая кіроўца “Лады” рухалася з боку Астраўца, у нейкі момант не справілася з кіраваннем і ўехала ў левы па ходу руху адбойнік.
На месцы ДТЗ
У машыне знаходзіліся тры пасажыры. У выніку ДТЗ з цяжкімі траўмамі ў бальніцу быў дастаўлены 31-гадовы пасажыр, які знаходзіўся ў машыне ззаду злева.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр у бальніцы.
Кампанія ехала з Мядзельскага раёна ў Ашмяны, адзначае рэсурс ДАІ.
Фота ДАІ