"Хонда" пасля сутыкнення з "Амкадорам"
Вечарам 18 студзеня адбылося сур’ёзнае ДТЗ на аўтадарозе М-6 у Шчучынскім раёне, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
35-гадовы кіроўца “Хонды” рухаўся ў бок Гродна і на 225 кіламетры аўтадарогі М-6 наехаў на стаячы пагрузчык “Амкадор”.
«Амкадор» на дарозе
У выніку аварыі 31-гадовая пасажырка легкавіка з траўмай галавы, пераломам пляча, рукі і касцей таза трапіла ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
Фота ДАІ