Лоб у лоб
Каля 11 гадзін 18 студзеня адбылося сутыкненне двух легкавікоў у Ваўкавыскім раёне, паведамляе ДАІ.
На дарозе
61-гадовы кіроўца легкавіка “Сітраен Ксара Пікассо” рухаўся па аўтадарозе “Ваўкавыск – Лапеніцы – Кабузы” ў накірунку райцэнтра. Спераду ў яго рухаўся трактар “МТЗ-82”, які кіроўца легкавіка пачаў абганяць, не пераканаўшыся ў бяспецы такога манеўра, і сутыкнуўся з сустрэчным легкавіком “Сітраен Ксантыя”.
На месцы ДТЗ
У выніку ўдару лоб у лоб пацярпелі два чалавека з “Ксантыі”.
У 62-гадовага кіроўцы — пералом грудной клеткі, а ў 64-гадовай пасажыркі — траўма галавы і ўдар грудной клеткі.
Пацярпелых шпіталізавалі ў мясцовую бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ