Гарыць дом у Студзераўшчыне
20 студзеня ў 01.12 гадзін у службу 101 паведамілі пра пажар у вёсцы Студзераўшчына Дзятлаўскага раёна, канстатуе МНС.
Пажар у вёсцы Студзераўшчына Дзятлаўскага раёна
Аднапавярховы драўляны дом быў цалкам ахоплены полымем. Падраздзелы МНС ліквідавалі пажар і пад абгарэлымі канструкцыямі ў жылым пакоі знайшлі двух загінулых — меркавана, гаспадыню 1958 года нараджэння і яе мужа 1955 года нараджэння.
У згарэлай хаце
Агнём знішчаны дах, перакрыцці, маёмасць, пашкоджаны сцены жытла. Верагодная прычына ўзгарання — неасцярожнасць з агнём пры курэнні мужчыны.
Пасля пажару
Абставіны гібелі сужэнцаў устанаўліваюць супрацоўнікі Следчага камітэта, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Паводле МНС, за няпоўны студзень на пажарах у Гродзенскай вобласці загінулі 9 чалавек. Пераважная большасць — з-за неасцярожнага курэння.
Фота МНС