На дарогах вобласці складанасці з-за надвор'я
З учарашняга вечара на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці назіраецца бесперарыўнае выпаданне снегу, дуе моцны вецер, што стварае сумёты на дарогах, канстатауе ДАІ.
У Гродне мінулай ноччу супрацоўнікі ДАІ суправаджалі калоны снегаўборачнай тэхнікі і садзейнічалі прыбіранню снега на вуліцах горада. Цяпер зноў фарміруецца некалькі такіх калон.
ДАІ вобласці заклікае кіроўцаў забяспечваць праезд снегаўборачнай тэхнікі і не пакідаць свой транспарт на цэнтральных вуліцах населеных пунктаў, каб не ствараць перашкодаў для якаснай уборкі снегу.
Дзяржаўтаінспектары заклікаюць кіроўцаў правільна выбіраць хуткасны рэжым і дыстанцыю пры руху ў складаных умовах надвор’я.
Фота ДАІ