У 7 гадзін 44 мінуты раніцы 21 студзеня ў дзяжурную службу ДАІ паступіла паведамленне пра наезд на дзіця на вуліцы Ліможа ў Гродне, канстатуе ДАІ.
На месцы наезду
Той самы «Фіат»
Папярэдне ўстанавілі, што 26-гадовы кіроўца “Фіата” рухаўся ў бок вуліцы Белыя Росы, калі паблізу скрыжавання з вуліцай Малышчынскай па пешаходным пераходзе справа налева дарогу пераходзіла 6-гадовая дзяўчынка. Адбыўся наезд.
У выніку наезду дзяўчынка атрымала траўму правай нагі. Яе даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
ДАІ звяртае ўвагу пешаходаў на тое, што пры пагаршэнні ўмоваў надвор’я, як зараз, тармазны шлях аўтамабіля на слізкай дарозе павялічваецца, і заклікае быць на дарозе ўважлівымі.
Фота ДАІ
В преддверии Пасхи, одного из самых значимых и радостных праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
При отсутствии на 1 июля 2025 года базового счета перечисление пенсий и других социальных выплат…
Головные боли вовсе не безобидны. Но часто от них можно избавиться с помощью любимого напитка.
В Берестовицком районе ветерану вручили удостоверение о праве на льготы.
В Гродненской области в воскресенье, 20 апреля, днем ожидается +20...+25.