Пажар у Малой Угрыні Зэльвенскага раёна
Апалове трэцяй гадзіны ночы 23 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Малая Угрынь Зэльвенскага раёна, канстатуе МНС.
Гарыць хата
Пры ліквідацыі пажару пад абломкамі будаўнічых канструкцый выратавальнікі знайшлі на падлозе ў карыдоры мёртвым гаспадара хаты 1970 года нараджэння. Мужчына жыў адзін, курыў.
Пажар
Сярод магчымых версій узгарання — няспраўнасць газавага абсталявання і неасцярожнасць з агнём пры курэнні.
Тушаць
Абставіны гэтай трагедыі выяўляюць супрацоўнікі Следчага камітэта, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС