Ілюстрацыйнае фота
Раніцай 23 студзеня ў аграгарадку Бастуны Воранаўскага раёна загарэўся легкавік “Опель-Зафіра”, паведамляе МНС.
У выніку пажару легкавік цалкам згарэў.
У гэты ж дзень у Лідзе на вуліцы Клімко загарэўся “Фольксваген-Пассат”. Там агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека.
Яшчэ адзін пажар 23 студзеня адбыўся ў Лідзе на Аэрадромнай вуліцы. На прыватным падворку там загарэлася гаспадарчая пабудова, у якой агонь знішчыў маёмасць і шыферны дах.
Прычыны пажараў высвятляюцца.