Гарцыць хата ў вёсцы Яскевічы Гродзенскага раёна
Вечарам 22 студзеня жыхарка вёсці Яскевічы Гродзенскага раёна паведаміла выратавальнікам пра пажар у доме аднавяскоўца, а яе муж, тым часам, паспяшаў на дапамогу пагарэльцам, паведамляе МНС.
На месцы выратавальнікі пачалі тушыць адкрытае гарэння даху аднапавярховага блочна-цаглянага жытла.
Высветлілася, што на момант узнікнення пажару ў доме спалі гаспадар 1981 года нараджэння і яго брат 1977 года нараджэння.
Малодшы з братоў прачнуўся і ад паху гарэлага і паспрабаваў разбудзіць старэйшага, але ў яго гэта не атрымалася.
Тушаць
Малодшы брат здолеў сам выйсці на двор, а старэйшага выратавальнікі знайшлі мёртвым на падлозе ў жылым пакоі пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый.
У пакоі пасля пажару
Агонь таксама знішчыў маёмасць, пашкодзіў дах, перакрыцці і сцены ў хаце.
Пасля пажару
Асноўная версія ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Фота МНС