
Пажар у Лідзе на вуліцы Лупава

У кватэры
Падраздзелы МНС на месцы ліквідавалі пажар у адной з кватэр.

Гарыць
Як высветлілася, гаспадыня 1987 года нараджэння на верандзе займалася гаспадарчымі справамі, адчула пах гарэлага, паспяшалася ў пакой, схапіла двухмесячнага сына, выбегла на вуліцу і звярнулася па дапамогу да суседзяў. Яны і выклікалі медыкаў і выратавальнікаў.

Пасля пажару
Маці і дзіця шпіталізавалі. Хлопчык атрымаў апёкі 8% цела.
Суседняя кватэра не пацярпела.
Мяркуюць, што пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання са свечкай. З гэтай нагоды супрацоўнікі МНС заклікаюць гаспадароў жытла не пакідаць свечкі без нагляду, не размяшчаць іх блізка да гаручых прадметаў і не ставіць у месцах, дзе магчымы скразняк. Важна таксама, каб падсвечнік быў моцным, надзейным, не з гаручага матэрыялу і роўна стаяў ды не хістаўся, а свечка на ім была добра замацаваная.
Фота МНС