На месцы аварыі
Раніцай 25 студзеня адбылася аварыя ў Бераставіцкім раёне, у якой быў траўмаваны кіроўца легкавіка “Джылі”, паведамляе абласная ДАІ.
«Джылі»
Каля 7 гадзін раніцы кіроўца “Джылі” рухаўся па аўтадарозе Р-99 “Баранавічы – Пагранічны – Гродна” ў накірунку Вялікай Бераставіцы. 54-гадовы мужчына не пераканаўся ў бяспецы і пачаў абгон, падчас якога на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з “Вольва”.
Пасля ДТЗ
У выніку ДТЗ кіроўца “Джылі” атрымаў пералом ладыжкі і быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дамоў.
У кювеце «Вольва»
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ