Пажар у Іўеўскім раёне
Вечарам 25 студзеня гарэла хата ў вёсцы Гаўя Іўеўскага раёна, паведамляе МНС.
Гарыць хата ў вёсцы Гаўя
У выніку пажару ў агні загінуў 64-гадовы гаспадар, пашкоджана перакрыцце, маёмасць у хаце, закопчаны сцены.
Пажар
Асноўная версія ўзгарання — неасцярожнасць з агнём пры курэнні. Гэта ўжо 12 ахвяра агню на Гродзеншчыне з пачатку года, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Позна вечарам 25 студзеня ў вёсцы Куклі Воранаўскага раёна загарэўся грузавік Mercedes-Benz Actros. Грузавік цалкам знішчаны агнём, пашкоджаны паўпрычэп.
Прычына гэтага пажару высвятляецца.
Фота МНС