
Пажар у Вялікай Жорнаўцы
Раніцай 27 студзеня выратавальнікам паведамілі пра пажар жылой хаты ў вёсцы Вялікая Жорнаўка Гродзенскага раёна, канстатуе МНС.

Гарыць жылая хата
Падчас ліквідацыі пажару ў кухні пад абгарэлым друзам выратавальнікі знайшлі мёртвым гаспадара 1927 года нараджэння. Вядома, што мужчына жыў адзін, не курыў і алкагольнымі напоямі не злоўжываў.

Ад хаты мала што засталося
Асноўная версія прычыны ўзгарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Агонь амаль цалкам знішчыў хату.
Абставіны трагедыі выяўляюць супрацоўнікі Следчага камітэта, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС