Гэтае здарэнне адбылося 27 студзеня ў 11.37 на Скідзельскай шашы ў Гродне, паведамляе ДАІ.
Інспектары на месцы ўстанавілі, што 53-гадовы кіроўца грузавіка “Камаз” рухаўся ў накірунку вуліцы Карскага і каля будынка 13А наехаў на 18-гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу.
Малады чалавек за імгненне да наезду выйшаў з аўтобуса і збіраўся пераходзіць дарогу. Магчыма, ужо на пераходзе ён заўважыў грузавік і ад рыўка назад страціў раўнавагу ды ўпаў, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
З іншага боку, сведкі кажуць, што кіроўца вывернуў стырно ўлева, і толькі таму ён не пераехаў ляжачага пешахода, а прапусціў яго паміж колаў.
У выніку ўдару аб грузавік пешаход атрымаў цяжкія траўмы і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.
Усе абставіны гэтага ДТЗ высвятляюцца.