Пасля сутыкнення
Здарылася гэта 27 студзеня апалове дзясятай вечара на Кастрычніцкай вуліцы, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
Кіроўца “Пежо” рухалася па Кастрычніцкай у накірунку вуліцы 129 Арлоўскай дывізіі, на прамым участку дарогі няправільна выбрала хуткасць руху, не справілася з кіраваннем, з’ехала на правую збочыну і сутыкнулася з прыдарожным дрэвам, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
Ля дрэва
У выніку ДТЗ 31-гадовая мясцовая жыхарка атрымала траўму галавы, удар у грудную клетку і пералом правай галёнкі.
Пасля аварыі ў Ваўкавыску
Пацярпелую шпіталізавалі. Падчас ДТЗ яна была прышпілена пасам бяспекі.
Фота ДАІ