ДАІ на дарозе
Для стабілізацыі дарожна-транспартнай абстаноўкі ў гэтыя выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за дысцыплінай удзельнікаў дарожнага руху.
На дарогі будуць выведзены дадатковыя экіпажы ДАІ. Асаблівую ўвагу яны будуць надаваць фізічнаму стану кіроўцаў і тэхнічнаму стану іх трансарта.
Вечарам у нядзелю ў некаторых раёнах будуць праводзіцца спецыяльныя мерапрыемствы па кантролю за фізічным станам кіроўцаў. А ў 6 гадзін раніцы панядзелка такая праверка чакае кіроўцаў у Гродне, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Даведка
За няпоўны студзень 2022 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 18 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі і 16 атрымалі раненні, канстатуе ДАІ.
Фота ДАІ