На дарозе Ілюстрацыйнае фота
З пачатку гэтага тыдня ў Прынёманні 22 кіроўцаў прыцягнулі да адказнасці за кіраванне аўтамабілямі з летнімі шынамі, паведамляе абласная ДАІ.
У бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць кантрастнае надвор’е — тэмпература будзе то паніжацца, то павышацца. Суправаджацца гэта будзе выпадзеннем дажджу і снегу, дарожнае пакрыццё чакае галалёд і галалёдзіца.
У такіх умовах асабліва важным для кіроўцаў будзе выкарыстанне шынаў у адпаведнасці з “Правіламі дарожнага руху”, нагадвае рэсурс абласной ДАІ.
Фота БЕЛТА