Паведамленне пра наезд на пешахода ў Гродне паступіла ў дзяжурную службу ДАІ вечарам 29 студзеня, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.
На скрыжаванні пасля ДТЗ
Пасля наезду
На месцы інспектары ўстанавілі, што 18-гадовы кіроўца легкавіка “Фольксваген Пасат” рухаўся па вуліцы Таўлая з боку вуліцы Курчатава ў накірунку колавай развязкі вуліц Брыкеля – Магістральная і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля будынка №33А не ўступіў дарогу пешаходу і наехаў на яго.
Па словах відавочцаў наезду, 61-гадовы пешаход пераходзіў дарогу справа налева па ходу руху аўтамабіля і практычна завершыў пераход праезджай часткі.
Перад пешаходным пераходам у тым месцы маюцца штучныя няроўнасці, а сам пераход асветлены ліхтарамі.
Пасля аварыі мужчыну шпіталізавалі з пераломамі абедзвюх галёнак.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Малады чалавек атрымаў правы кіроўцы сем месяцаў назад, адзначае рэсурс ДАІ.
Фота ДАІ
РГОО «Белорусское общество охотников и рыболовов» провело первые весенние мероприятия по вселению рыбы в водоемы…
Снег в апреле — событие из разряда неожиданностей, причем не самых приятных. Зато мы точно…
В этом году весна в Беларуси капризная: после необычно теплого марта последовало резкое похолодание в…
Лесхозы Беларуси расширяют производство деревянных домокомплектов.
11 апреля (пятница) Погоду будут определять атмосферные фронты. Атмосферное давление ночью будет падать, днем начнет…
Парк в честь 80-летия Победы заложили слонимские лесоводы.