Гарыць дом у Вішнёўцы Зэльвенскага раёна
Раніцай 4 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Вішнёўка-1 Зэльвенскага раёна, канстатуе МНС.
Тушаць
Агнём знішчана маёмасць, перакрыцце і дах у доме. На пажары загінуў брат гаспадыні дома 1948 года нараджэння.
Сама гаспадыня хаты памерла некалькі тыдняў назад, і яе брат застаўся жыць адзін.
Гарыць
Прычына ўзгарання высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Прычыну гібелі мужчыны высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта.
Фота МНС