Падчас сустрэчы ў каледжы
Навучэнцы
Інспектары распавялі навучэнцам пра рэзанансныя пажары, здарэнні і іх прычыны. Таксама выратавальнікі нагадалі маладым людзям пра неабходнасць пазанёміцца з інструкцыяй па эксплуатацыі электрапрыбораў і абсталявання перад тым, як уключаць іх у сетку.
Прадстаўнікі МНС прапанавалі навучэнцам вывесці “Формулу пажару” і “Формулу бяспекі”.
У аўдыторыі
З дапамогай прэзентацыйных матэрыялаў хлопцы і дзяўчаты падрабязна разабралі патрабаванні па эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення, узгадалі, што курэнне дапушчальна толькі ў адведзеных для гэтага месцах.
Правілы бяспекі на экране
Пасля разбору формул навучэнцы склалі свой “Звод правілаў бяспекі”.
Інфармацыйны буклет
У завяршэнне мерапрыемства работнікі МНС пажадалі маладым людзям вучыцца прадбачыць небяспеку і ўручылі інфармацыйныя буклеты, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС