Категории: Слоним

Слонімец Сяргей Чыгрын напісаў кнігу для дзяцей “Камень-бацька і камень-сын”

У дзяржаўным выдавецтве “Энцыклапедыя” нядаўна выйшла з друку кніга нашага земляка-пісьменніка Сяргея Чыгрына“Камень-бацька і камень-сын”.

Вокладка новай кнігі Сяргея Чыгрына

Кніга для дзяцей выдадзена накладам 1600 асобнікаў. Па сённяшнім часе гэта вялікі наклад.

З нагоды выхаду новай кнігі карэспандэнт партала gs.by задаў аўтару некалькі пытанняў.

— Сяргей Мікалаевіч, дык пра што распавядуць бацька камень і бацька сын беларускім дзецям у тваёй новай кнізе?

— Кніжка “Камень-бацька і камень-сын” выйшла з друку пад рубрыкай “Беларускія пісьменнікі – дзецям”. У выданне ўвайшлі легенды і паданні Слонімшчыны, Зэльвеншчыны і Дзятлаўшчыны, якія я збіраю шмат дзясяткаў гадоў, апрацоўваю іх, дапаўняю, раблю іх цікавымі і лёгкімі для чытання. У кнізе змешчана каля 70 легендаў і паданняў. Ёсць там і легенды пра нашы вёскі Чамяры, Яруцічы, Сурынку, Клепачы, Жыровічы, Збочна, Бярдовічы, Бракава, Акунінава і г.д.

— Як будзе распаўсюджвацца гэтая кніга?

— Кніга выйшла ў дзяржаўным выдавецтве, таму яна будзе распаўсюджвацца праз Белкнігу і трапіць ва ўсе крамы Беларусі. Я думаю, што і ў Слонім – абавязкова.

— Ці плануеш надалей пісаць і выдаваць кнігі для дзяцей?

— Гэта ўжо другая мая кніга для дзяцей. Першая кніжка вершаў “Слонік і гармонік” свет пабачыла летась у Гомелі. Там рыхтуецца і новая кніга дзіцячых вершаў “Васілёк і кісялёк”, якая сёлета выйдзе з друку. “Слонік і гармонік” хутка раскупілі бібліятэкі. Дзве дзіцячыя кнігі вершаў да друку запланаваны сёлета і ў дзяржаўных мінскіх выдавецтвах. Так што я, неяк непрыкметна, стаў і дзіцячым аўтарам. Хаця для дзяцей пісаць вельмі няпроста. Але гэта такая мая творчая размінка паміж гісторыка-краязнаўчай працай.

— Над чым цяпер працуеш?

— Працы творчай хапае. Адначасова працую над некалькімі гісторыка-краязнаўчымі выданнямі, сярод якіх будзе вялікі том пра Слонім лепшых маіх ранейшых артыкулаў, кніга пра Клецкую беларускую гімназію, складаю літаратукрную спадчыну паэта з Навагрудка Самсона Пярловіча і шмат маю іншых творчых клопатаў.

 

 

Последние новости

Слонимские звёздочки зажглись на международной сцене

Два музыкальных коллектива Слонимской детской школы искусств завоевали дипломы лауреата III степени на международном конкурсе.

23.11.2024

Ушел из жизни выдающийся тренер и наставник Григорий Заковраш

20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…

22.11.2024

Слонимские коммунальщики отчитались: к зиме готовы

Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.

22.11.2024

В Слониме выпал настоящий первый снег. Зима вступила в свои права?

Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.

22.11.2024