Лабавое шкло пасля наезду
Гэтае ДТЗ адбылося каля 3 гадзін ночы ў Гродне 19 лютага, канстатуе ДАІ.
Машына таксі
34-гадовы таксіст на “Ладзе” рухаўся па праспекце Касманаўтаў з боку Лідскай вуліцы і на скрыжаванні з вуліцай Захарава праявіў няўважлівасць, не пераканаўся ў адсутнасці пешаходаў і наехаў на 20-гадовую студэнтку аднаго з гродзенскіх універсітэтаў, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
На месцы ДТЗ
Дзяўчына пераходзіла дарогу па нерэгуліраваным пешаходным пераходзе. Пасля аварыі яна была шпіталізавана.
Пасля наезду
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ