На ўчастку
Як толькі пачалі працу ўчасткі для датэрміновага галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Беларусі, слонімскія выратавальнікі пачалі сачыць там за бяспекай людзей, канстатуе МНС.
Праверка дакументацыі па пажарнай бяспецы
Штодзённа работнікі МНС кантралююць выкананне супрацьпажарных мерапрыемстваў на ўчастках для галасавання, правяраюць спраўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння, аўтаматычных сістэм пажарнай аўтаматыкі і стан эвакуацыйных шляхоў і выхадаў.
Праверка агнетушыцеля
Праверка паказала, што на ўсіх участках створаны ўмовы для бяспечнага знаходжання там людзей, а асобы, адказныя за забеспячэнне пажарнай бяспекі, здзяйсняюць пастаянны кантроль за спраўнасцю тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны і выкананню работнікамі і наведвальнікамі патрабаванняў бяспекі, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
З агнетушыцелем
Фота МНС