Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-4 °C
Дятлово
пасмурно
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Камандзір паста МНС з Ваўкавыска выратаваў кіроўцу з аварыйнага легкавіка

25 февраля 2022 15:51
Поделиться:

Аварыйны легкавік

Раніцай 24 лютага камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Ваўкавыскага райаддзела МНС Андрэй Мелянчук у вольны ад службы час стаў відавочцам ДТЗ каля вёскі Лозы і дапамог кіроўцу аварыйнага Volkswagen Jetta, які ляжаў у кювеце на даху, паведамляе МНС.

Андрэй Мелянчук

Выратавальнік спыніў і пакінуў сваю машыну на збочыне і разам з іншым відавочцам здарэння прыйшоў на дапамогу пацярпеламу.

Мелянчук паведаміў пра заблакаванага ў легкавіку кіроўцу сваім калегам па тэлефоне, адключыў аккумулятарную батарэю, адкрыў дзверцы кіроўцы і дапамог яму выбрацца з легкавіка.

32-гадовы мужчына атрымаў траўму галавы і быў у шокавым стане. Выратавальнік дапамог яму да прыезду медыкаў і перадаў ім пацярпелага.

Прапаршчык унутранай службы Андрэй Мелянчук мае вышэйшую профільную адукацыю, пяць гадоў ужо служыць у шэрагах МНС і ганарыцца сваёй прафесіяй, адзначае рэсурс выратавальнікаў.

Фота МНС

Наш канал в Telegram