"Амкадор" пасля аварыі
Раніцай у мінулую суботу здарылася аварыя ў вёсцы Ласовічы Смаргонскага раёна, паведамляе ДАІ.
На месцы здарэння
53-гадовы кіроўца пагрузчыка “Амкадор” у 9 гадзін раніцы ехаў па вёсцы Ласовічы, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і выпаў з кабіны праз разбітае шкло.
Пасля ДТЗ мужчына з сур’ёзнымі траўмамі трапіў у рэанімацыю.
Наймальнік своечасова не паклапаціўся пра тэхнічны стан пагрузчыка, які выехаў на лінію без допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Больш яскравы малюнак здарэння павінна выявіць праверка, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ