Ілюстрацыйнае фота
На паэтычнай хвалі
Час выстрэльвае ў вечнасць,
Абмінаючы нас.
Выкшталцоная гжэчнасць —
Не прафукаць свой час.
Плача час і смяецца.
Хай у нас будзе час
Пакахаць і сустрэцца,
Як не два, дык хоць раз!
Час ляціць і збягае,
Ці паўзе, як слімак,
Але ўсё прамінае
З непазбежнасцю так.
Хай жа хопіць нам часу,
Каб хоць крышку пажыць
Ды душы сваёй чашу —
Прыйдзе час — не разбіць.