Матацыкл "Усход-3" Ілюстрацыйнае фота
28-гадовы раней падсудны жыхар вёскі Ёдкі Іўеўскага раёна з незамкнёнага хлява аднавяскоўкі выкаціў старэнькі матацыкл «Усход-3», паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аднак разабраць тэхніку на металалом зламыснік не паспеў. Гаспадыня хутка выявіла адсутнасць на месцы матацыкла і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
Аператыўнікі па гарачых слядах знайшлі ўкрадзены матацыкл і выявілі асобу зламысніка. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж.