Пасля сутыкнення
Каля 6 гадзін раніцы 2 сакавіка адбылося сур’ёзнае здарэнне на трасе Р 99 Баранавічы – Пагранічны – Гродна, у якім загінулі мужчына і жанчына, а трохгадовая дзяўчынка трапіла ў бальніцу, паведамляе ДАІ.
На месцы аварыі
Аварыя здарылася каля вёскі Тартакі. Па папярэдняй інфармацыі, 33-гадовы кіроўца “Ніссана” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком “Івеко”.
Вынікі сутыкнення
Кіроўца і 35-гадовая пасажырка легкавіка загінулі на месцы. Трохгадовая дзяўчынка з траўмамі шпіталізавана ў бальніцу. Кіроўцу грузавіка пасля агляду медыкаў і аказання медычнай дапамогі адпусцілі дамоў.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, следчыя і эксперты.
Фота ДАІ