Пасля ДТЗ
У 10. 47 раніцы 3 сакавіка ў Лідскі РАУС паступіла паведамленне пра ДТЗ на аўтадарозе М-6, канстатуе абласная ДАІ.
Трактар пасля аварыі
53-гадовы трактарыст на 182 кіламетры трасы выконваў разварот, аднак не ўлічыў, што на паласе, якую ён збіраўся заняць, ужо рухаецца аўтамабіль. У выніку грузавы “Мерседэс” уехаў у заднюю частку трактара.
На месцы ДТЗ
Для дэблакіроўкі кіроўцы грузавіка спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Пасля чаго 20-гадовага хлопца з рознымі траўмамі шпіталізавалі.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, падчас якой павінны быць высветлены ўсе абставіны здарэння, адзначае рэсурс ДАІ.
Фота ДАІ