Грэйдуюць дарогу ў Лабазоўцы
У пятніцу, 4 сакавіка, у Лабазоўцы грэйдэр з дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Слонімскай ГУП ЖКГ распачаў сезон раўняння грунтовых дарог у Слоніме.
Завершыць гэтую працу ў Лабазоўцы павінны заўтра. А з 7 сакавіка плануюць грэйдаваць з 1 па 5 Косаўскія завулкі ў Слоніме.
Пра грэйдаванне іншых вуліц і дарог у горадзе рэсурс Слонімскай ГУП ЖКГ абяцае паведаміць дадаткова.