Жамчужына Камчаткі
1 сакавіка Дзяржстандарт прызнаў небяспечнай ікру ласасёвую зярністую з маркіроўкай “Жамчужына Камчаткі”, а з 8 сакавіка гэты прадукт павінен знікнуць з паліц беларускім крам, паведамляе тэлегра-канал ведамства.
Небяспечную ікру прывозілі з Камчацкага краю Расіі, з Собалеўскага раёна, з ракі Коль.
Па выніках праверкі аказалася, што ікра не адпавядае шэрагу Тэхнічных рэгламентаў і не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца.
Ікра не ўтрымлівае ДНК ласосёвых рыб — сёмгі, стронгі, гарбушы і іншых. Найменне харчовай прадукцыі на маркіроўцы ўводзіць спажыўца ў зман і недакладна характарызуе харчовую прадукцыю.
Цікавая і такая дэталь, што пазначаныя ў маркіроўцы спажывецкай упакоўкі звесткі аб вытворцы прадукцыі не дакладныя — дзейнасць ТАА «Жамчужына Камчаткі» спыненая ў сувязі з ліквідацыяй юрыдычнай асобы яшчэ ў 2015 годзе.
Фота danger.gskp.by