За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася 5 пажараў, паведамляе МНС.
Раніцай 6 сакавіка ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна гарэла прыватная лазня, а ў Гезгалах Дзятлаўскага раёна — кватэра. Днём у нядзелю гарэлі гаспадарчыя пабудовы ў вёсцы Нестанішкі Смаргонскага раёна і ў Ваўкавыску, а ў гарадскім пасёлку Любча Навагрудскага раёна згарэў навес на прыватным падворку.
У агні людзі не пацярпелі — толькі будынкі і маёмасць у іх.
Прычыны пажараў высвятляюцца.