На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 10 сакавіка здарыліся 4 пажары, паведамляе МНС.
Раніцай гарэў жылы дом у вёсцы Мілідаўшчына Смаргонскага раёна.
Днём у вёсцы Новая Гожа Гродзенскага раёна гарэла новабудорўля шматкватэрнага дома.
У 17.10 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар нежылога дома і гаспадарчых пабудоў у вёсцы Белужышкі Воранаўскага раёна.
Вечарам гарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Дземяноўцы Дзятлаўскага раёна.
Ніхто з людзей на пажарах не пацярпеў. Згарэлі цалкам ці часткова будынкі і маёмасць у іх.
Прычыны ўзгаранняў высвятляюцца.