П'яны за рулём
Каля 2 гадзін ноччу 12 сакавіка на бульвары Ленінскага камсамола ў Гродне супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў “Мерседэс”. Правоў кіроўцы ў 20-гадовага хлопца не было, але былі прыкметы алкагольнага ап’янення, канстатуе рэсурс ДАІ.
Медыцынскае абследаванне паказала 0,8 праміля алкаголю ў арганізме кіроўцы.
У пратаколе апытання малады бяспраўнік патлумачыў, што ў вёсцы ў Гродзенскім раёне выпіў 1 літр піва, пасля чаго паехаў з сябрамі ў Гродна.
Фота ДАІ