
Гарыць сухая трава
12 і 13 сакавіка на пажарах у Гродзенскай вобласці загінулі тры чалавекі, паведамляе МНС.
Вечарам 12 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра загінулага мужчыну, якога знайшлі мёртвым на месцы палу сухой расліннасці каля вёскі Цэнтральнай Іўеўскага раёна.
Трава там выгарала на плошчы 0,9 га. Падраздзяленні МНС для тушэння не прыцягваліся.
Ноччу 12 сакавіка ў другім завулку Скрынніка ў Гродне гарэў жылы дом. Падчас пажару загінуў гаспадар дома. Пашкоджаны перакрыцці і дах дома на плошчы 50 кв.м.
Яшчэ адзін мужчына, 1968 года нараджэння, загінуў падчас пажару ў сваім доме ў аграгарадку Пагародна Воранаўскага раёна. Агнём знішчаны дах, маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў і абставіны гібелі людзей высвятляюцца.
Фота МНС