На месцы аварыі
Каля 17 гадзін 14 сакавіка ў Гродне на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава перакуліўся бус «Фольксваген», паведамляе ДАІ.
Бус
Нямецкі мікрааўтобус рухаўся па вуліцы Ліможа ў бок Брыкеля, калі з боку вуліцы Белыя Росы налева паварочвала “Газэль”. Каб пазбегнуць сутыкнення, 41-гадовы кіроўца “Фольксвагена” выкруціў стырно ўправа, стукнуся ў бардзюр, потым у светлафор і перакуліўся.
Пасля ДТЗ
Сур’ёзных траўмаў кіроўцу нямецкай машыны ўдалося пазбегнуць. Усе ўдзельнікі дарожнага руху былі цвярозыя, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ