У Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі на вуліцы Каложскі парк, 1 праходзіць выстава абласнога смотра-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, інфармуе МНС.
Паглядзець працы таленавітых юных жыхароў рэгіёна запрашаюцца ўсе ахвотныя. Выстава працягнецца да 24 сакавіка і будзе працаваць з 10 да 13 гадзін і з 14 да 16 гадзін.
Уваход бясплатны па парэднім запісу па тэл. 8 (0152) 68-86-11.
На выставе прадстаўлены каля 500 работ у намінацыях “Падзелка”, “Скульптура малых формаў”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі” і “Малюнак”.
Конкурс праводзіцца ўжо 24 раз і дазваляе сфармаваць у дзяцей звычкі правільных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях, прапагандуе здаровы лад жыцця і раскрывае творчыя здольнасці.
Журы вызначыць самых таленавітых школьнікаў, чыя працы прымуць удзел у рэспубліканскім заключным этапе конкурсу ў Мінску ў красавіку, адзначае рэсурс выратавальнікаў.
Фота МНС